ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения Контакты Карта сайта Добавить в избранное
Новости компаний















Сегодня обсуждают:

Отзыв на АРМТЕК (ARMTEK), автозапчасти:
19.03.2024 21:22

работаю на СТО и столько брака я не видел ни у одного бренда.ступичные потшипники которые идут ступица в сборе на протяжении полу года ставлю и у...

Комментариев: 2


Отзыв на Арт-Мед-Компани (Art-med-company), медицинские услуги:
15.03.2024 16:44 // Елена [Гость]

Отзыв скрыт редакцией портала Otzyvy.by, т.к. информация дублируется, написана с адреса компании, вводит в заблуждение пользователей портала...

Комментариев: 2


Отзыв на Банк Дабрабыт, ОАО (г. Минск):
14.03.2024 11:03 // Виктория

Являюсь клиентом банка довольно большое время. всегда обращалась в банк по адресу Лобонка,22 отличное отделение, девочки всегда приветливые и...

Комментариев: 2




Восеньскi нумар Маладосці чакае сваiх чытачоў. Захапляйцеся!

Восеньская восеньскасць Маладосці

З вамі зноў я, Досця Звяздоўская. І мне самотна. Не ведаю чаму. Можа восень так дзейнічае. А можа тое, што восень у горадзе, тым больш сталіцы, гэта не зусім восень. Восень у горадзе – гэта як фільм па кнізе. Быццам усё тое ж, а, насамрэч, значная частка дзесьці згубілася. Нечага не хапае: змястоўнага, сапраўднага. Ды яшчэ і “Маладосць” дадае светлага смутку. Канстанцін Касяк у сваёй калонцы “Крэскі жыцця” проста бярэ і выкладае мае думкі. Пра восень, пра вёску. “Цікава, што гэта? Спроба збегчы ад глабалізацыі ці вяртанне да каранёў? Усе ж мы так ці іначай праз бацькоў ці дзядоў выйшлі з вёскі. Ужо добра чуюцца галасы праціўнікаў вышыванак ды іншых нібыта «аджыўшых» традыцый: маўляў, не трэба нам усёй гэтай вясковай спадчыны. Гарадскія мы! Але ж ад сябе не збяжыш. Як ні спрабуй. У гэтым плане найбольш паказальныя скандынавы, якія не цураюцца свайго сялянскага паходжання. А разам з гэтым Данія, Швецыя і Нарвегія з’яўляюцца высокаразвітымі краінамі з ці не самым шчаслівым насельніцтвам на планеце”.

Самотна. Неба шэрае. Думкі шэрыя. Гартаю старонкі “Маладосці”. Вылоўліваю розныя яркія колеры. Ведаю, што там павінен быць жоўты восеньскі, які часам нават залаты. Замест яго нечакана ў “Рубінавых радках” трапляе россып зялёнага. І мне разам з аўтарам хочацца застацца ў гэтых зялёных радках. “…гэта  Silly  Wizard.  Чароўная  музыка,  якая  не  можа існаваць  у  нашай  рэальнасці.  Толькі  там,  дзе высокія эльфы танчаць у зялёных некранутых лясах. Там, дзе драконы мітусяцца ў нябёсах, аддалена нагадваючы нашы самалёты. Там, дзе ты герой і  ў  цябе  няма  ніякіх  падстаў  сумнявацца  ў  сваіх учынках. Там, дзе няма сораму. У той несапраўднай рэальнасці, якая мае сапраўдную праўду”.

Уключаю музыку. Гартаю далей. Пішу. Лаўлю разумную думку. Згодна з якой мая самота – толькі вынік абставінаў. Галоўная з іх – немагчымасць чытаць-пісаць пад дубам у парку. Адчуванне абмежаванасці сваёй свабоды. Трэба знайсці замену для звыклага. Бо, калі не знайду, то атрымоўваецца, гэта не звычка, а залежнасць. Імкнуся глыбей акунуцца ў “Маладосць”. Інтэрв’ю “Руін саромецца не трэба” добра спрыяе маім памкненням. Тэма цікавая. З тых, што пакідаюць жаданне нахапаць пабольш усялякай літаратуры і прайсціся ўважлівым вокам па самых запыленых куточках і самых безадказных пытаннях. Не вытрымаю і падзялюся крыху з вамі. “Бо  галоўная  мэта  якая?  Захаваць помнік  для  заўтрашняга  дня.  А  заўтра,  ёсць  надзея,  ужо  з’явяцца  спецыялісты,  якія  будуць  ведаць, як узнаўляць. Магчыма ж цяпер зрабіць так, каб  закансерваванае  выглядала  рамантычнымі жывапіснымі  руінамі.  Рамантычнымі  ад  жывой даўніны,  а  жывапіснымі – ад  таго,  што  тэрыторыя  вакол  іх  прыведзена  ў  парадак:  ачышчана ад  кустоўя,  аснашчана  падыходамі,  абсталявана кіёскамі з сувенірамі…” “Жывапісныя руіны” – такое восеньскае словазлучэнне.

Толькі-толькі самота пачала адступаць, як ёй прыйшлося паскорыць свае крокі і ўвогуле знікнуць за далягляд. Бо мае вочы ўхапілі словы “Эксклюзіў Досці. Гісторыя праз пралом у скляпенні”. А Досця – гэта ж я. Гэта ж мой эксклюзіў. Мой артыкул. Мой рэпартаж з археалагічных даследванняў у вёсцы Лаўрышава. Мой-мой-мой. Вось ці прыстойна мне зараз хваліць аўтарку за стыль, за мову, за прыгажосць, за розум, за сціпласць… Напэўна, прыстойна. Бо для маёй аб’ектыўнасці не можа быць выключэнняў, нават калі гаворка ідзе пра вельмі блізкую мне асобу Досцю Звяздоўскую. Прапаную і вам “кавалачак Досці”. “Сёлета археолагі працуюць адразу ў трох кропках. Першая — каля царквы, дзе мы засталі завяршальную работу: навучэнец расчышчае межы раскопу і аддзяляе дзёран ад пяску, каб скласці схему і акуратна засыпаць яго. Другі аб’ект — упершыню ў самой царкве, дакладней — у адным са скляпоў пад ёй. Як нам патлумачылі, паводле дакументаў пачатку XIX стагоддзя ў храме тры скляпы. Адзін з  іх  —  гаспадарчы,  што  мае  ўваход  з  двара,  — быў  вядомы  заўсёды.  Дзе  знаходзіцца  другі,  які стаў  аб’ектам  раскопак,  даследчыкам  паведамілі прыхаджане  яшчэ  ў  2012  годзе,  падчас  другой экспедыцыі.  Там  раней  размяшчалася  крыпта. Склеп больш чым напалову быў засыпаны пяском. Для  чаго  гэта  было  зроблена,  пакуль  невядома. Па  просьбе  ігумена  даследчыкі  яго  расчысцілі. Праца  складаная:  праз  вузкі  пралом  у  скляпенні паднімаць вёдры з грунтам”.

Гляджу вакол. Усё чамусьці па-восеньску восеньскае. Залатое, яркае, светлае, казачнае. Мабыць, падрэбна выпускаць кнігу “Як прагнаць самоту”. Ці не кнігу, бо адну маю параду я на кнігу не расцягну. А парада такая: дасылайце свае творы ў “Маладосць”. Любая самота знікне, сыдзе, уцячэ, калі пабачыш свае радкі на белых глянцавых старонках. Тым больш, што на суседніх такія цудоўныя рэчы. Напрыклад, “Як гучыць космас”. “Аднойчы Кацярыне Захарэвіч прыйшло паведамленне. А ў ім — чароўная музыка. Ці то званочкі ў ёй гучаць, ці то талеркі з барабаннай устаноўкі хтосьці пяшчотна пагладжвае, ці то так гучыць Космас. Кацярына вырашыла пагутарыць з Іванам Крываносам — аўтарам і паведамлення, і музыкі, уладальнікам дзіўнага інструмента з назвай «ханг», заснавальнікам праекта «Хангмелеон». Першае, што зрабіў Іван, — правёў лікбез”.

У які раз складана пераадолець жаданне змясціць у анонс усё. Кожную старонку, кожнае слова, кожную літару. Але ж гэта толькі анонс. Патрэбна пакінуць вам сюрпрызы і нечаканасці. Таму зараз я дзялюся апошнім кавалачкам, а астатняе пабачыце самі. Гэтым апошнім кавалачкам я выбрала верш Вольгі Шыманскай.

***

Белы аркуш

Патрабуе складоў.

Не падманеш:

Назло табе

Я зрыфмую

Пачуцці з паперай.

Дзякую за ўвагу. З вамі была Досця Звяздоўская. Сустрэнемся на старонках “Маладосці”.

Запрашаем на наш сайт!



Сервисом Otzyvy.by уже успешно пользуются:
© 2007-2024 Otzyvy.by
Оказание услуг
ООО «Виват Медиа Групп»
ИП Коротько В.В.
Правила пользования сайтом


По вопросам размещения рекламы:
8 029 5-508-208 (МТС)
8 029 1-208-108 (Velcom)
отправить заявку

Разместить рекламу на сайте

Скачать специальное предложение с ценами, скидками, рекомендациями постоянных клиентов (PDF, 1.38 Mb)

Наша кнопка:
Нажмите чтобы увидеть код
[код кнопки]

 


Главная | О проекте | Регистрация | Реклама | Правила | Контакты | Карта сайта

  • 13 186

    4.12
    51 177
    30 011
    20 196
    357 212

  • белорусских компаний уже активно привлекают новых клиентов с портала Otzyvy.by. Присоединяйтесь и Вы!

    средний рейтинг компаний 
    ответов зарегистрированных компаний
    компаний, представленных на сайте
    зарегистрированных пользователей портала
    отзывов и комментариев

Сотрудники портала Otzyvy.by не пишут хвалебные, заказные отзывы в обмен на любые вознаграждения.
Это позволяет сервису Otzyvy.by оставаться независимыми по отношению ко всем участникам портала Otzyvy.by.

Мы за объективность, корректность, аргументированность мнений и бережное отношение друг к другу. При возникновении вопросов по отзывам, рекламациям (как правильно ответить, что делать с отзывом) пришлите, пожалуйста, запрос на zabota@otzyvy.by. Бронирование услуг (маркетинговых, рекламных) reklama@otzyvy.by

Если Вы автор отзыва, и хотите свой отзыв удалить (компания оперативно исправила ситуацию, вместе разобрались, отзыв больше не актуален), пожалуйста, сообщите нам об этом (viber + 375 44 5 708 508).

Юридическая поддержка портала Otzyvy.by – Юридическая поддержка - Де Юре Консалт Де Юре Консалт (г. Минск)


Яндекс.Метрика
написать отзыв
наверх
внимание!
ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения ОТЗЫВЫ.BY - отзывы, идеи, предложения
Рейтинг компании исчисляется средне арифметически из оценок, проставленных пользователями при написании отзыва/комментария. Рекомендовать или не рекомендовать компанию может любой пользователь портала при написании отзыва/комментария.
Определить полезность могут только зарегистрированные участники.
RATING ALL.BYКаталог сайтов по гостевому ByFly